ТБМ выпусціла слонімскі паэтычны перакідны каляндар



Слонімская раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” выпусціла ўнікальны настольны перакідны каляндар “Паэзія Шчарай ліецца…”.

Каляндар складаецца з прыгожых фотаздымкаў і вершаў паэтаў Слонімшчыны, якія жывуць у розных кутках Беларусі і ў іншых краінах. Творы паэтаў, прысвечаныя прыродзе, роднай мове і Бацькаўшчыне. Сярод аўтараў календара – Надзея Салейка, Святлана Варонік, Яўген Барышнікаў,Сяргей Чыгрын, Алена Руж, Ірына Войтка, Ігар Бурсевіч, Святлана Адамовіч, Мікола Канановіч, Дар’я Бялькевіч, Мікалай Емяльянчык, Уладзімір Лабко. 

Акрамя вершаў паэтаў, у календары апублікаваны іх фотаздымкі і біяграфічныя звесткі. Прадмову да календара напісала кіраўнік Слонімскай арганізацыі ТБМ Святлана Бушчык, якая адзначыла, што “гэтае выданне – сціплы ўзнёсак беларускіх паэтаў Слонімшчыны ў скарбонку падарункаў свайму краю да самага яркага свята, якое Слонім прыме 1 верасня 2019 года – Дня беларускага пісьменства і друку”. Дарэчы, Святлана Бушчык таксама з’яўляецца яшчэ укладальнікам і рэдактарам календара. Каляндар надрукаваны ў Гародні выдавецтвам “ЮрСаПрынт”.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя