Тэатр імя Горкага рыхтуе прэм’еру спектакля «Падводнікі»



У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага ў Менску 30 чэрвеня адбудзецца прэм’ера спектакля «Падводнікі».

Пра пастаноўку распавядае аўтар п’есы драматург Андрэй Курэйчык.

Рыхтуецца прэм’ера «Падводнікі» — гэта такая метафара пра ядзерную катастрофу падлодкі К-19. Рэальная гісторыя адбывалася ў 1960 годзе, але я таксама браў нейкі факты з катастрофы падлодкі «Курск» і іншых катастроф. Усе мы неяк сутыкнуліся з атамнай катастрофай, а зараз у нас у Астраўцы нешта там будуецца. Таму, хто ведае, што там адбудзецца.

Пытанні, якія стаялі перад савецкімі падводнікамі 1960-х гадоў, актуальныя і для сённяшняй Беларусі: падняцца на паверхню, каб прыняць заходнюю дапамогу, ці заставацца дрэйфаваць у аварыйным стане на глыбіні.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]