Тэатр „Крылы Халопа” працягвае дзейнасць па-за межамі Беларусі



Сваю дзейнасць па-за межамі Беларусі працягваюць прадстаўнікі берасцейскай прасторы незалежнага тэатру „Крылы Халопа”. Прэм’ера чарговага спектакля „Frau mit automat” адбылася ў Польшчы і транслявалася на ўвесь свет праз інтэрнэт, – распавяла акторка Святлана Гайдалёнак:

– У зале было 80 чалавек. За дзень да падзеі арганізатары вымушаны былі адмяніць рэгістрацыю, таму што вельмі шмат было ахвочых.

Як адзначыла Святлана Гайдалёнак, у Беларусі пакуль што няма магчымасці для працягу дзейнасці незалежнага тэатру, а таксама там няма натхнення ды творчага настрою.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: stayhappening.com