“Тэатр пад адкрытым небам” пад Столінам



У вёсцы Лука, што ў Столінскім раёне Берасцейшчыны, пачаў працу Міжнародны летнік моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Тэатр пад адкрытым небам”. Штогод ён збірае каля 50 удзельнікаў. Сёлета з юнакамі будуць працаваць рэжысёры адмысловых тэатраў з Берасця, Кіева і Санкт-Пецярбурга.

Ініцыятар злётку, кіраўнік Цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў Століна Міхаіл Скрабейка кажа, што ў першую чаргу гэта ўнікальная магчымасць удасканальваць досвед:

– Сябрам заўжды рады. Але не толькі сустрэча з сябрамі, гэта і абмен вопытам. Гэта ў першую чаргу. Калі мы сядзім у сваіх месцах, нікуды не выязджаем і нічога не бачым, то не рушым наперад. Мы ж вучымся адзін у аднаго. Калі ты зрабіў добра, то хочацца яшчэ лепш.

Напрацягу тыдня, кожны дзень працы лагера будзе завяршацца творчымі вечарамі. Акрамя ўдзельнікаў злёту, свае майстэрства пакажуць творчыя каліктывы Столінскага раёна. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота polese.by