“Тэатр у аб’ектыве”



Выстава пад такой назвай пра людзей з асаблівымі магчымасцямі адкрылася ў Берасці. Яна прысвечаная штогдоваму міжнароднаму фестывалю тэатраў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Непратаптаны шлях”. У экспазіцыі – больш за два дзясяткі прац ад шасці беларускіх творцаў, а таксама некалькі прац творчых калег з Любліна (Польшча). Пра гэта распавяла адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства Ірына Трацюк:

Вельмі прыемна, што нават сярод тых, хто ўпершыню даслаў свае працы на конкурс, бачны добрыя працы і з мастацкага пункту гледжання, і паводле кампазіцыі. Гэта фатаграфіі, якія цікава глядзець, нават цікава думаць пра іх. У прынцыпе, прац не было шмат. Аднак у нас атрымалася выбраць самыя лепшыя і паказаць іх нашаму берасцейскаму гледачу.

Лепшыя фатографы ў рамках конкурсу былі ўзнагароджаныя дыпломамі і прызамі. Паглядзець выставу “Тэатр у аб’ектыве” можна на другім паверсе кінатэатра “Беларусь” да 30 ліпеня ўключна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце