Тэатральны фестываль „М[email protected]кантакт” адмянілі
Міжнародны маладзёжны тэатральны фестываль «М[email protected]кантакт» у Магілёве адмянілі.
Пра гэта ў час прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, заявіў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стальмашок.
«Такое рашэнне было прынята Магілёўскім аблвыканкамам і аргкамітэтам фестывалю. Гэта звязана з тым, што ў 9 з 11 краін-удзельніц зарэгістраваны ўспышкі каронавіруса», – адзначыў Алег Стальмашок.
Адмена фестывалю звязана з тым, каб не дапусціць распаўсюджвання віруса ў Беларусі. Як адзначыла намеснік галоўнага лекара Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, для правядзення фестывалю неабходны дадатковы комплекс проціэпідэмічных мерапрыемстваў, якія патрабуюць шмат часу, сур’ёзнай арганізацыйнай падрыхтоўкі і фінансавых затрат.
Білеты, загадзя набытыя на пастаноўкі фестывалю, можна будзе вярнуць у касу Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра з 12 сакавіка на працягу месяца. Усе астатнія культурныя мерапрыемствы ў горадзе будуць праходзіць згодна з планам.
