Тэксты для Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі



Свежы нумар “Нашага слова” апублікаваў тэксты для Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі, якая адбудзецца на Дзень роднай мовы 21 лютага.

Гэта тэксты пра першую Канстытуцыю Беларусі, “Спадчына Скарыны” Івана Навуменкі, “На ростанях” Якуба Коласа і ўспаміны паэта Анатоля Іверса пра Янку Купалу “Ён адкрыў мне Беларусь”. Гэта прапанаваныя тэксты для дыктоўкі, але кожны мае права выбіраць і свой мілы сэрцу беларускі тэкст.

“Наша слова” друкуе таксама шмат іншых тэкстаў, якія вартыя ўвагі. У выданні з цікавасцю чытаецца матэрыял пра савецкія ўлёткі – беларускай лацінкай, пра сустрэчу гісторыка Вячаслава Чамярыцкага ў Беларускай Нацыянальнай бібіліятэцы, пра выставу саломапляцення ў Лідзе і іншыя. Запомніцца чытачам і добры матэрыял Уладзіміра Барысенкі пра Інбелкульт і Вацлава Ластоўскага. Увесь свежы нумар “Нашага слова” чытайце тут.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]