„Terra incognita” – выстава сучаснага мастацтва



„Terra incognita” – выстава сучаснага мастацтва пад такою назваю адкрылася ў Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Горкага. Аўтар амаль трох дзесяткаў працаў – берасцейскі мастак Вадзім Свірыдовіч.

 vystava_suczasnae (1)

Са словаў мастака, выстава – гэта спроба заахвоціць берасцейцаў наведваць бібліятэку.

 – Першая задача, каб людзі наведалі бібліятэку. Я прафесійны мастак-афарміцель. Гэта піяр ход. Мае працы цяпер паглыбіліся ў псіхалогію, перажыванні, эмоцыі = усё стала больш эмацыйна.

Дзесяткі прац мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Францыі, Грэцыі, Злучаных Штатах Амерыкі, Расеі і Украіне. Наведаць выставу „Terra incognita” можна да канца лета ў файе бібліятэцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце