Традыцыйныя беларускія спевы гучалі ў цэнтры Менска



Традыцыйныя беларускія спевы гучалі ў цэнтры сталіцы ў былым цэху завода «Гарызонт», дзе адбыўся выступ этна-гурта «Павалякі» з Любаншчыны. Гаворыць  Сяргей Выскварка – загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры. 

— Прыехалі Любанскія спявачкі, а гурт называецца: аўтэнтычны фальклорны гурт «Павалякі» вёскі Обчын. Ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці за мясцовую спеўную манеру выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў. Менавіта за рэпертуар, якія складае больш за 300 песень і мясцовую манеру выканання, уласцівую гэтай вёсцы.

На пачатку выступу бабулі і цёткі з Любаншчыны крыху “камплексавалі”, аднак, калі менская публіка пачала спяваць разам з імі, разняволіліся.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара