„Trubetskoy” прыцягнуў у „Альфу Цэнтаўра” гарадзенцаў розных пакаленняў



Больш за пяць соцень гарадзенцаў прыйшло на канцэрт гурта „Trubetskoy”. Горад над Нёманам стаў трэцім беларускім горадам пасля Менску і Гомеля, дзе адбыўся выступ музыкаў.

На канцэрт у клуб “Альфа Цэнтаўра” прыйшлі як людзі сталага ўзросту, так і зусім маладыя.  Песні гурта таксама былі вельмі рознымі, ад старых шлягераў да новых кампазіцый.

Распавядаюць музыкі Павел Булатнікаў і Алесь-Францішак Мышкевіч:

– Гэта нашыя новыя песні з нашагу сінглу. Гэта такі сюрпрыз – выканаем песню на словы Максіма Багдановіча.

 – Мы граем яе ў туры па Беларусі. І хутка выходзіць наш новы беларускамоўны сінгл. 

Гурт „Trubetskoy” стаў адной з камандаў, якія легальна могуць выступаць у Беларусі пасля распаду музычнай фармацыі “Ляпис Трубецкой” у сакавіку мінулага году.

Другі калектыў пад назвай «Brutto» выступае па-за межамі Беларусі. Лідар гурта Сяргей Міхалок ў студзені гэтага году звярнуўся да ўладаў Украіны з просьбай дапамагчы ў атрыманні права на пастаяннае пражыванне.

 Беларускае Радыё Рацыя