Тры патрыятычныя песні ў выкананні Матафонавых



45 гадоў таму у 1975 годзе ў ЗША выйшаў “Зборнік песьняў беларускага жаўнера”.

Выдала гэты зборнік Згутаванне беларуска-амерыканскіх ветэранаў у ЗША. Вядомая беларуская спявачка Таццяна Матафонава разам са сваім сынам Адамам Матафонавым апрацавала дзве патрыятычныя песні з гэтага зборніка “Паўстань, народ!” на словы Янкі Купалы, музыка Міколы Куліковіча; “Песня Волі” на словы Масея Сяднёва, музыка В.Качанскага. Песню “Ах ты, Нёман-рака” на словы Цішкі Гартнага, музыка А.Стэповіча некалі выконваў мужчынскі хор “Унія” пад кіраўніцтвам дырыжора Кірыла Насаева. А цяпер паслухайце, як гэтыя песні загучалі ў выкананні Таццяны і Адама Матафонавых. Тым больш, што сёння ў Беларусі час для гучання патрыятычных песень якраз дарэчы.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя