Ці існуе знакаміты «Інтымны дзённік Максіма Багдановіча»?



Пра гэта на адмысловай экскурсіі ў Дзень закаханых распавядала ў сталічным музеі паэта яго навуковая супрацоўніца Валянціна Кароткіна:

– Вельмі шмат часам з’яўляецца пытанняў наконт той рэчы, якую назвалі «Інтымным дзённікам Максіма Багдановіча». Насамрэч, гэта не літаратурны твор, які быў прызначаны, каб яго хтосьці прачытаў. Гэта некалькі аркушаў паперы, перакладзеных чатыры разы. І падчас вось гэтай  крымскай вандроўкі Максім занатоўвае, прычым вельмі часта неразборлівым почыркам для сябе – думкі, пачуцці, эмоцыі, тое, што ім перажываецца ў гэты час.

Мяркуючы па згадках сучаснікаў, у жыцці Максіма Багдановіча на розных этапах было некалькі жанчын, якім ён ахвяраваў сваё каханне. Успаміны пра іх ён пакінуў у сваіх вершах.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск