Ці мела ССРБ ўласныя ўзброеныя сілы?



1 студзеня 1919 года ў Смаленску была абвешчаная Савецкая Беларусь. Ці мела гэтая бальшавіцкая рэспубліка ўласныя ўзброеныя сілы? Распавядае аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыці блог” Леанід Спаткай.

– Канстытуцыя вось гэтай ССРБ, у якой было прапісана права рэспублікі мець уласныя ўзброеныя сілы. Падчас савецка-польскай вайны была амаль што цалкам беларуская армія, якая потым стала беларуска-літоўскай, а потым, у ліпені, 1919 года, калі не памыляюся, Украіна, Беларусь, Савецкая Расея падпісалі дамову аб агульных узброеных сілах. Паўнамоцтвы па кіраўніцтве ўзброенымі сіламі перададзеныя ў саюзныя камісарыяты.

У Літоўска-Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы, што ўзнікла неўзабаве пасля абвяшчэння ССРБ, існавала нават пасада міністра – наркама ваенна-марскога флоту ЛітБелССР. Так што і баявыя караблі бальшавіцкая Беларусь мела на ўзбраенні.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя