Ці захаваецца кобрыньскі некропаль?



У Кобрыні востра стаіць пытанне захавання гістарычных могілак, дзе пахаваны вядомыя асобы, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі і Польшчы. Могілкі прыйшлі ў заняпад, бо ні мясцовы касцёл, ні ўлада не даглядаюць могілкі.

Гэтае месца магло б стаць кобрыньскай меккай, кажа Аляксандр Мех:

– На гэтых могілках ляжаць тыя, хто ствараў гісторыю Вялікага Кнства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут і паўстанцы ёсць, якія ўдзельнічалі ў паўстанні 1794 года, калі гэтыя тэрыторыі былі занятыя расейскай уладай. Увесь час адбываліся паўстанні, каб вызваліцца ад гэтай расейскай навалы.

Паводле Аляксандра Меха, калі пытанне захавання могілак не вырашыцца на месцы, дэмакратычная грамадскасць будзе вымушана звярнуцца да польскіх уладаў па дапамогу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя