Ці з’явіцца на Аўгустоўскім канале цэнтр экстрэмальнага турызма?



Улады Гарадзенскай вобласці маюць намер стварыць на Аўгустоўскім канале супольна з бізнесоўцамі Падляшскага ваяводства Польшчы цэнтар экстрэмальнага турызма.

Augustousky KДзеля гэтага прадстаўнікі турыстычна-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал” вядуць перамовы з польскім бокам аб аб’яднанні намаганняў у справе турыстычнай рэанімацыі воднага шляха, які яднае дзьве суседнія краіны. На думку польскага бізнесоўца Дарыюша Зызало, турыстычны аб’ект мае добры патэнцыял, які варта выгодна выкарыстоўваць:

– У Еўропе гэта адзіны такі турыстычны аб’ект, дзе цягам трох-чатырох дзён можна праплыць праз тры краіны. Такога нідзе ў Еўропе няма, і мы мусім гэта выкарыстаць. Можна пачаць сплаў у Аўгустове і завершыць яго праз некалькі дзён, праплыўшы праз Беларусь, у Друскеніках.

Дзесяць гадоў таму ў аднаўленне Аўгустоўскага канала беларуская дзяржава ўклала шматмільярдныя інвестыцыі. Планавалася, што аб’ект стане цэнтрам транспамежнай турыстыкі і будзе прыцягальным для аматараў воднага адпачынку з Польшчы і Беларусі. Аднак, візавыя перашкоды і адсутнасць паўнавартаснай інфраструктуры не дазваляюць выкарыстоўваць патэнцыйныя магчымасці канала.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]