Ціхан Чарнякевіч: Адам Мальдзіc пакінуў нам праўдзівы вобраз жыхара Беларусі 18 стагоддзя



На 89 годзе сыйшоў з жыцця патрыярх беларускай гуманітарыстыкі, доктар філалагічных навук, пісьменнік Адам Мальдзіс. Пра постаць даследчыка кажа прадстаўнік супольнасці беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

– Ён быў, можа быць, найлепшым даследчыкам нашай літаратуры 18 стагоддзя, 19-га ў тым ліку. Дзясяткі гадоў правёў у архівах, знайшоў шмат невядомых тэкстаў, пісаў пра гэта грунтоўныя манаграфіі. Фактычна апошнія гадоў 30 ён быў вядомы як мемуарыст. Сябра Караткевіча, сведка падзеяў 60-70-ых гадоў, удзельнік такога культурніцкага праекту, як Цэнтр Скарыны.

Павлодле Ціхана Чарнякевіча, справу Адама Мальдзіса варта працягнуць праз вывучэнне 18-га стагоддзя ў беларускай літаратуры. У будучыні варта стварыць спецыялізаваны “Мальдзісаўскі цэнтр”, як некалі існаваў “Скарынаўскі цэнтр”.

Фота Адама Мальдзіса:

Вольга Сямашка, Беларускае Раыдё Рацыя