«Цудоўная тройка Прыбужскага Палесся»



«Цудоўная тройка Прыбужскага Палесся», конкурс малюнкаў для школьнікаў пад такой назвай ладзіць дадзены Рэспубліканскі заказнік.

Падрабязней апавядае ягоны супрацоўнік Зміцер Пылыпіў:

— Галоўная мэта — прыцягненне ўвагу да Прыбужскага Палесся як да тэрыторыі каля Берасця са сваімі асаблівасцямі. Галоўнай умовай было, каб дзеці намалявалі адзін з трох нашых брэндавых аб’ектаў? Балотную чарапаху, зялёнага дзятла, ці папараць. Можна выбраць адно з трох.

«Пераможцаў па выніках конкурсу ўзнагародзяць каштоўнымі падарункамі. Агулам будзе дзве намінацыі і адпаведна два пераможцы, гэта школьнікі да 10 і старэйшыя за 10 гадоў», — зазначыў Зміцер Пылыпіў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце