Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва



Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае на аўтарскі цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях» з 10-га — па 20-е стагоддзе, які пазнаёміць з самымі важнымі вехамі з гісторыі хрысціянства Беларусі, помнікамі і асаблівасцямі розных канфесіяў.

Даты: 03.11.2021, 10.11.2021, 17.11.2021, 24.11.2021.

Час: з 20.00 да 22.00.

Рэгістрацыя праз гугл-форму

У гэтых лекцыях будзе зроблены агляд многіх помнікаў гісторыі і культуры беларускага хрысціянства, асаблівасцяў розных канфесіяў, будзе прадстаўленая вялікая колькасць рэдкіх, архіўных здымкаў. Вас чакаюць віктарыны, цікавыя пытанні і заданні напрыканцы кожнага занятку.

Для ўдзельнікаў курсу, якія не змогуць глядзець лекцыі онлайн, будуць дасягальныя запісы лекцыяў.