Творчая сустрэча з Эдуардам Агуновічам



Трапляючы ў музейную прастору, наведвальнік рэдка задумваецца над тым, як яна стваралася, звяртаючы ўвагу, як правіла, непасрэдна на экспанаты.

Але мала проста мець цікавыя рэчы ў фондавых калекцыях: трэба яшчэ ўмець іх прадставіць. Такім талентам, бясспрэчна, валодае Эдуард Агуновіч, беларускі мастак і аўтар не адной музейнай экспазіцыі ў краіне.

Асаблівае месца ў яго творчай біяграфіі займае Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Менску: Эдуард Канстанцінавіч стаў аўтарам мастацкай канцэпцыі першай пастаяннай экспазіцыі, і менавіта яго мастацкія рашэнні сталі асновай для рээкспазіцыі. Музею пашчасціла мець за “хроснага” Эдуарда Агуновіча.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных на творчую сустрэчу з выбітным творцам: Эдуард Агуновіч распавядзе аб працы над літаратурнымі экспазіцыямі і падзеліцца творчымі сакрэтамі.

6 лютага а 16-й гадзіне.

Уваходны вольны.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).

budzma.by