Творчая вечарына Рычарда Бялячыца



У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і падлеткаў адбылася творчая вечарына паэта і празаіка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Рычарда Бялячыца.

Пацікавіцца творчасцю земляка і павіншаваць яго з новай кнігай прозы “Непазбежнае” прыйшлі і прыехалі дзясяткі землякоў пісьменніка. З Гародні ў Шчучын завіталі кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, пісьменнікі Ала Петрушкевіч і Юрка Голуб. Гарадзенцы шчыра віталі Рычарда Бялячыца, распавядалі пра яго творчасць і літаратурныя здабыткі.

У гэты вечар у Шчучыне гучалі вершы паэта і песні на яго паэтычныя радкі, а сам Рычард Бялячыц распавёў пра свае новыя планы і задумкі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Шчучын

Фота аўтара.