Творы Анджэя Струмілы – у гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў



У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава мастака беларуска-польска-літоўскага памежжа Анджэя Струмілы. У экспазіцыі прадстаўлена некалькі дзясяткаў працаў мастака з розных перыядаў творчасці. Паводле загадчыцы мастацкага аддзелу гомельскага музея Таццяны Літвінавай, род Анджэя Струмілы паходзіць з Менску, а сам творца прадстаўляецца як грамадзянін Вялікага княства Літоўскага:

– Анджэй Струміла незвычайны чалавек, ён нарадзіўся ў Вільні, жыў на Меншчыне, на Навагрудчыне, у Польшчы, а затым і ўвогуле аб’ездзіў увесь свет. Пасля вярнуўся на сваю зямлю, жыве на памежжы з Беларуссю. Творчасць яго зусім незвычайная. Сучасны перыяд, напэўна, такі экспрэсіянізм, гэта творы, якія вельмі выразныя – і па колеру, і па эмоцыям.

На адкрыцці выставы жывапісу Анджэя Струмілы прысутнічаў пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка, дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі і прадстаўнікі Польскага інстытута.

Выстава ў Гомелі працягнецца да 22-га сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя