Тыдзень бясплатных анлайн майстар-класаў з выбітнымі беларусамі для падлеткаў



Адукацыйная платформа «Unschooler» запрашае падлеткаў 12-17 год на серыю бясплатных анлайн майстар-класаў з выбітнымі беларусамі.

Мерапрыемствы будуць праходзіць з 22 па 28 лістпада ў межах тыдня пагружэння ў беларускую культуру.

Удзельнікі майстар-класаў дазнаюцца, як:

  •  Пісаць яркія гісторыі
  • Авалодаць сваім голасам
  • Выступаць публічна
  • Агучыць мультфільм
  • Стварыць музычны гурт

Праводзіць майстар-класы будуць Лявон Вольскі, Руся, Мікалай Халезін, Алена Зуй-Вайцяхоўская і іншыя вядомыя беларусы.

Выбраць выкладчыка і заняць месца на майстар-класе: https://unschooler.me/promo