Тыдзень нямецкай мовы і культуры працягваецца на Берасцейшчыне



У нядзелю, 15 кастрычніка, пройдуць аўтарскія чытанні з Манфрэдам Тэйзанам, аўтарам кніг „Чэкпойнт Еўропа” і „Адзін з адзінаццаці”.

Імпрэза адбудзецца ў выставачнай зале „Маяк” і пачнецца а 15-ай гадзіне, – распавяла адная з арганізатараў Карын Краўзэ:

– Прыедзе пісьменнік Манфрэд Тэйзан. Ён пачытае з дзвух кніг. Адна кніга называецца „Чэкпойнт Еўропа” – у ён апавядаецца пра міграцыю, малады асірыц згубіў усіх сваіх сваякоў падчас вайны і ўсе знаёмыя і сябры збіраюцца ў эміграцыю. Праз Грэцыю і Італію ён трапіць у Германію. І другая кніга назваецца „Адзін з адзінаццаці”. У ёй апавядаецца пра нямецкую нацыянальную футбольную каманду.

У панядзелак у берасцейскай абласной бібліятэцы імя Горкага прафесар Міхаіл Стралец зачытае даклад „Эканамічная гісторыя Германіі 1945-2016. Ключавыя тэндэнцыі і дасягненні”.

Беларускае Радыё Рацыя