У ахоўнай гістарычнай зоне Пінска будуюць гандлёвы аб’ект



У ахоўнай гістарычнай зоне Пінска пачынаюць будаўніцтва гандлёвага аб’екту, які цалкам не адпавядае гарадской забудове канца ХІХ-га пачатку ХХ-га стагоддзя. Раней прапаноўваўся праект з элементамі старой архітэктуры, але яго замянілі.

Краязнаўца Эдвард Злобін гаворыць, што па такім пытанням трэба цікавіцца думкамі гараджан:

– Чаму не правесці хаця б нейкае апытанне насельніцтва? Зараз ёсць Інтэрнэт, не патрэбныя ні бюлетэні, ні галасаванне. Насельніцтва можа адказаць. Няўжо некаму захочацца бачыць гэтую жахаўку, якую прапануюць?! Чамусьці вырашаецца нейкім вузкім колам незразумелых людзей, якіх складана назваць архітэктарамі.

Краязнаўца дадае, што кіраўніцтва горада ўжо некалькі год дэкларуе неабходнасць развіцця турызму, але пры гэтым робіць усё, каб Пінск страчваў гістарычнае аблічча.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота: brestnote.by