У арт-галерэі “Крыга” выстава гарадзенскіх мастакоў



У гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” адбываецца выстава, дзе прадстаўлены творы больш дзесятка мастакоў. Творы звязвае адна тэма – святы Валянцін.

Пра выставу распавядае ўладальніца галерэі “Крыга” Марыся Мацко:

Мастакі ў асноўным у гэты дзень маюць асацыяцыі проста з прыгажосцю, з жаноцкай прыгажосцю. Выстава з’яўляецца сімвалам жаноцкай прыгажосці. Думаю, выстава атрымалася, настрой створаны, прыемная экспазіцыя.

У гарадзенцаў ёсць шанец патрапіць на гэту сустрэчу з прыгажосцю напрацягу бліжэйшых некалькі дзён, а наступнай сустрэчай на якую запрашаюць гарадзенскія мастакі будзе выстава прысвечаная 60-ці годдзю мастацтвазнаўцы з Гародні Марыны Загідулінай.

 Беларускае Радыё Рацыя