У БДУМК ліквідуюць кафедру этналогіі і фальклору
Паводле адной з выкладчыц кафедры Таццяны Пладуновай, прычыны такога рашэння кіраўніцтва тлумачыць не стала.
«Калі ўся культурная грамадскасць ведае кафедру і яе супрацоўнікаў як няспынных рухавікоў беларускасці ў краіне, неардынарных творцаў і шчырых, разумных педагогаў, учорашнія „сябры”- начальнікі робяць выгляд, што гэта мэтазгодная працэдура. Вытраўліваць са свядомасці гісторыю, культуру, мову нашых продкаў небяспечна для жыцця саміх нашчадкаў… Спадзяюся, калі-небудзь гэта ўсвядомяць і тыя, хто зараз гвалтоўна і збянтэжана яе вынішчае», – напісана Пладунова ў Facebook.
