У Беларусі катастрафічная сітуацыя з культурай



Мала ўвагі надаецца ўсяму беларускаму. Таму творчыя людзі гэтага кірунку маюць дэфіцыт запатрабаванасці сваёй працы, лічыць сябра Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат прэміі Беларускага фонду Тадэвуша Касцюшкі Мікола Купава:

Паводле маіх меркаванняў, дзяржава ўжо даўно ўзяла курс на адбеларушчванне. Таму станоўчыя пазітыўныя праявы беларускасці не ўваходзяць у іх планы. Гэта тычыцца не толькі нейкіх канкрэтных асобаў. Гэта вельмі шырокае кола творцаў: літаратары, мастакі, кампазітары. Не ведаю, як яны існуюць.

Па словах жывапісца, гэта адбываецца таму, што хворае грамадства. Здаровае гэтага б не дапусціла. Радуе толькі існаванне дзяржаўнай праграмы па рэстаўрацыі помнікаў, важных для гісторыі і культуры. Хаця зноў жа большасць помнікаў чэзне і марнее, кажа Мікола Купава.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам гутарка з Міколам Купавам: