У Беларусі хутка стартуе вялікі арганны фестываль



Фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (“Вялікае мастацтва аргана”) пройдзе з 18 чэрвеня па 18 верасня ў 12-ці мясцовасцях краіны, – піша сайт katolik.life.

Агулам плануецца больш за паўсотню канцэртаў. Сярод іншага, вядомыя музыкі сыграюць на шасці гістарычных арганах, якія знаходзяцца ў касцёлах у Пінску, Мядзведзічах, Гародні, Мсцібава і Лідзе. Большасць канцэртаў будуць бясплатнымі.

Ядро фестывалю – гэта 18 бясплатных канцэртаў на гістарычным аргане ў пінскім кафедральным касцёле. Тут арганізатарам фестывалю другі раз выступае Курыя Пінскай епархіі і гарвыканкам, а большая частка фінансавання – сродкі, завешчаныя ў 2020 годзе на фестываль Юрыем Зіссерам.

[manual_related_posts]