У Беларускага саюза мастакоў – новы старшыня
Год таму
У Беларускім саюзе мастакоў змяніўся кіраўнік. Замест 61-гадовага Рыгора Сітніцы ім стаў 36-гадовы Глеб Отчык. За яго прагаласавалі больш 50% дэлегатаў 23-га з’езда Беларускага саюза мастакоў. Мерапрыемства прайшло ў аўторак, 17 снежня, у Палацы мастацтва ў Менску.
Отчык — нараджэнец Гомеля, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці „манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”. Дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні. Рыгор Сітніца кіраваў саюзам са снежня 2013 года.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя