У Беларускім доме – фотавыстава пра Майдан



У Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні 26 верасня адбудецца адкрыццё фотавыставы “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей». У межах выставы будуць прадстаўленыя здымкі кіеўскіх пратэстаў канца 2013-га пачатку 2014 года ад фотакарэспандэнта Марыяны Хардзі з Чарнігава.

– На гэтай выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі, на якіх будзе паказаны Майдан такім, якім ён быў на самой справе, нягледзячы на свае палітычныя погляды, будзе паказаны як адзін бок, так і другі, то бок з пазіцыі «Беркута» і з пазіцыі пратэстоўцаў з Майдану – з двух супрацьстаячых бакоў. Рэакцыя, я думаю, будзе розная. Хто як гэта ўспрымае. Людзі могуць плакаць, людзі могуць і абурацца.

Марыяна Хардзі падчас пратэстаў у цэнтры Кіева атрымала раненні, была ўзнагароджана за працу ў гарачых кропках Еўрамайдана і ўжо арганізавала некалькі выстаў на тэму Еўрамайдана ва Украіне і Польшчы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя