У Беластоку адкрылася фотавыстава Наталлі Дораш „Карані”



У Беластоку адбылося адкрыццё фотавыставы Наталлі Дораш пад назвай „Карані” пра беларускія вёскі і мястэчкі.

Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life і суарганізатарка выставы, апавядае пра яе:

– Гэта выстава «Карані» гарадзенскай фатографкі Наталлі Дораш. Тут 70 здымкаў, яны склалі аснову выставы і мы назвалі яе «Карані», і зараз яна падарожнічае па свеце. Гэтая выстава – адзін са спосабаў яшчэ раз аб’яднацца, яшчэ раз адчуць сябе разам, беларусамі, гарадзенцамі, адной супольнасцю, адной сям’ёй. Таму гэтая выстава атрымалася падарожным праектам. Гэта натуральны адбітак часу. Гэта тое, што дапаможа потым сказаць, якімі былі беларусы, адкуль яны пайшлі, і гэта таксама пра карані.

Выстава скончылася спевам вядомай рэвалюцыйнай песні „Муры” ў выкананні музыкі Ігара Палынскага. У выставе прыняло ўдзел каля дзясятка ўдзельнікаў з Беларусі.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя