У Бераставіцы выступалі пісьменнікі з Гародні



У Бераставіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з гарадзенскімі сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Госці прэзентавалі паэтычны зборнік “Каложскі дабравест” і штогоднік “Новы замак”.

Пра духоўную паэзію падчас сустрэчы шчыра распавёў святар Гарадзенскага Свята-Пакроўскага сабора і паэт Павел Каспяровіч. Са сваімі новымі паэтычнымі творамі перад прысутнымі выступалі пісьменнікі Галіна Самойла, Данута Бічэль і Анатоль Брусевіч. Кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка пазнаёміў з гадавіком “Новы замак”, а таксама падзякаваў за шчырую сустрэчу.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Бераставіца