У Берасці адбываецца тэатральны фестываль „Белая вежа”



Мерапрыемства ладзіцца 24-ы раз. У пастаноўках задзейнічаны тэатральныя калектывы з 13-ці краінаў.

Агулам паказваецца каля трох дзясяткаў спектакляў. Дырэктар і мастацкі кіраўнік Валынскага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі Анатоль Глыва адзначыў, што гэта добрая пляцоўка для абмену досведам:

– Для нас гэта не новы горад. Але глядач наш магчыма будзе нам рады. Ды ўвогуле падзівіцца, як папрыгажэй горад Берасце. Такія прыгожыя тут з’явіліся масты. І прыемна сустрэцца са старымі і новымі гледачамі, якія ёсць у Берасці.

Сёння (13 верасня) можна наведаць пастаноўку “Пышка” ад Арэнбургскага абласнога тэатра імя Горкага ды пастаноўку “Вій” ад Менскай тэатральнай майстэрні “Студзіёзы”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце