У берасцейскай Прасторы КХ выступілі менскія літаратары
У берасцейскай Прасторы КХ адбыўся супольны выступ менскіх літаратараў: Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай. Аўтары прадставілі свае апошнія кнігі: «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» і «Цырк».
Падрабязней кажа Юлія Цімафеева:
— Мы не чакалі, што столькі будзе людзей. Па-мойму атрымалася добрая гутарка, такі абмен уражаннямі і ад Парыжу і наагул ад літаратурнага працэсу ў Беларусі. Мне падаецца, што ўсё было цудоўна. Дзякуй гэтаму гораду. Мая кніга «Цырк», шмат якія з гэтых вершаў былі напісаныя ў Парыжы і сёння мы таксама гаварылі пра Парыж. Асноўныя яе тэмы — гэта хутчэй развагі пра тое, адкуль ты прыйшоў, адкуль я прыйшла, што на мяне аказала ўплыў, нейкая спроба памірыцца з сабой.
Альгерд Бахарэвіч напісаў “Бэзавы і чорны” у Парыжы, дзе атрымаў летась літаратурную стыпендыю ў міжнародным Цэнтры Рыкале. «Пад адной вокладкай змешчаныя эсэ, прысвечаныя беларускім “слядам” у французскай сталіцы, апавяданне “Магіла Нестара Махно”, біяграфічныя нататкі, вершы, спроба містычнага літаратуразнаўства», — падзяліліся ўражаннямі арганізатары.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце