У Берасці адбылася вечарына памяці Ніны Мацяш



Творчая вечарына прысвечаная памяці паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш адбылася на курсах «Мова нанова» ў Берасці. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі берасцейскі літаратар Сяргей Амяльчук і паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч:

— Ніна Мацяш — адна з маіх любімых паэтак і перакладчыц, таму я так удала трапіў да вас.

Сяргей Амяльчук:

— Я з ёй сябраваў з 1978 года і да канца, да апошніх яе дзён — трыццаць гадоў. Ніна Мацяш — гэта чалавек высокай культуры, дасціпны, яна заўсёды вельмі ўважліва ставілася да людзей, заўсёды помніла, у каго калі дзень нараджэння і рабіла падарункі.

Апроч чытанняў гасцей, Андрэй Хадановіч і заспяваў для прысутных. Пасля сканчэння мерапрыемства ён раздаў аўтографы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара