У Берасці адбыўся канцэрт сімфанічнага аркестра “Lords of the sound”



Кіеўскі сімфанічны аркестр “Lords of the sound” і харавая капэла імя Чубінскага выступілі з канцэртам у Абласным грамадска-культурным цэнтры Берасця.

Музыкі выконвалі саўндтрэкі кампазітараў Эніа Марыконэ, Джона Уільямса і Ханца Цыммера з сусветна вядомых фільмаў:

– Такі праект мы ўжо рабілі ў Менску, таму вырашылі паглядзець, як ён пройдзе тут. Вельмі радуе, таму думаю, вельмі хутка паўторым. Нам вельмі падабаецца гэты праект, мы сочым за ім па Украіне. Яны ўсюды збіраюць аншлагі.

Уся дзея суправаджалася кадрамі з фільмаў саўндтрэкі з каторых граў аркестр. На берасцейскім канцэрце музыкаў выклікалі на біс. Ужо сёння “Lords of the sound” выступяць у Менску.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце