У Берасці адкрылася выстава “Каля хаты”



У берасцейскай кавярні “Paragraph” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Каля хаты”. На ёй прадстаўлены жывапіс беларускай мастачкі Марыі Радзько:

– Ідэя нарадзілася спантанна. Я нават не планавала паказваць свае карціны: іх вельмі мала, малявала іх цягам 2 месяцаў падчас пленэраў у розных гарадах. І падумала, што калі сёння дзень народзінаў, то класна было б падзяліцца гэтым з людзьмі, класна паказаць эмоцыі, расказаць пра карціны людзям.

На пытанне: “Чаму ў беларускамоўнай афішы вашае прозвішча напісана як Рэдько, а не Радзько?”, яна адказала што гэта яе мастацкае “дзівацтва”. На адкрыцці выставы было з два дзясяткі наведвальнікаў, пераважна масткоў і людзей, знаёмых з мастацтвам:

– Можна, а нават трэба адкрывацца больш людзям, свету і паказваць свой унутраны свет праз самыя розныя творчыя праекты. Гэта стала рэальна. Гэта могуць быць кафэ, проста вуліцы, дзесьці нават плот, калі яго можна выкарыстаць для таго, каб расказваць і паказваць.

Сёстры Радзько, Марыя і Ганна, вядомыя сваім брэндам “Важный гусь”, які рабіў вопратку і рэчы ў нацыянальным стылі. Выстава будзе працаваць да 11 кастрычніка.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара