У Берасці адкрылася выстава, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку



У Берасцейскім мастацкім салоне адкрылася выстава твораў мясцовых мастакоў прысвечаных 270-годдзю з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.

img_0055

Натхняльнікам і арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца культурны цэнтр “Грунтоўня”. Кажа дырэктар цэнтра Віктар Клімус:

– Выстава робіцца ў межах грамадска-культурнай кампаніі “Сын свабоды, гонар Беларусі” прымеркаванай да 270-годдзя нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Яна паўстала па выніках пленэру, які адбыўся на радзіме героя ў Косаве.

Старшы выкладчык кафедры псіхолага-педагагічнага факультэта ўніверсітэта імя Пушкіна Марына Марчук:

– Разам з Віктарам у нас нарадзілася гэта акцыя таму, што мне хацелася аб’яднаць студэнтаў, выпускнікоў таленавітых і мастакоў, якія скончылі  нау кафедру і факультэт. А ён хацеў зрабіць акцыю прысвечаную 270-годдзю Тадэвуша Касцюшкі.

Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў цягам двух тыдняў у малой зале па адрасу Савецкая 54. У экспазіцыі прадстаўлены як жывапіс так і фотаработы мясцовых мастакоў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара