У Берасці адкрылі выставу ’”Польшча. Архітэктура”



Вернісаж ’’Польшча. Архітэктура’’ пачаў сваю працу на другім паверсе кінатэатру „Беларусь” у Берасці. На ёй прадстаўленая серыя фатаздымкаў з апісаннямі значных грамадскіх аб’ектаў: адукацыйных і спартыўных залаў, музеяў і канцэртных залаў.

Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Берасці Пётр Казакевіч падкрэсліў, што польская архітэктура сучасная і прэтэндуе на месца сярод лепшых у Еўропе:

– Я не спецыяліст па архітэктуры, але яна мне вельмі падабаецца цяпер. У апошнія гады гэта нешта новае. І мне здаецца, той факт, што будынак у Шчэціне быў абраны, як найбольш прыгожы будынак у Еўропе – гэта гаворыць само за сябе.

Падчас адкрыцця экспазіцыі таксама адбылася лекцыя-экскурсія мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры Ежы Маеўскага.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце