У Берасці чыталі «Прадвесне» Стэфана Жаромскага



Нацыянальнае чытанне аповесці Стэфана Жаромскага «Прадвесне» адбылося ў Берасці. Мерапрыемства прайшло ў гарадской бібліятэцы імя Пушкіна. Сустрэча арганізавана пры дапамозе Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці.

Загадчыца аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Святлана Рабцава адзначыла, што літаратурныя імпрэзы заўсёды карыстаюцца папулярнасцю:

— Уся наша праца скіравана на папулярызацыю кнігі. Не важна з якой краіны аўтар. Калі чалавек любіць чытаць, я думаю, ён будзе захоплены кнігай і французскага, і ангельскага, і польскага. Тым больш гэтыя творы знаёмыя. Яны неаднойчы экранізаваліся. І гэты аўтар, хоць магчыма ягонае прозвішча і мала вядомае, але ягоныя кнігі чытаюцца ў нас на абанеменце. Для тых, хто любіць літаратуру, я думаю, гэта вельмі важнае мерапрыемства.

Арганізатары звярнулі ўвагу, што такія чытанні – гэта ў першую чаргу пашырэнне культурных межаў паміж Польшчай і Беларуссю.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце