У Берасці прайшоў Brest Derbi Fest



У Берасці прайшоў Brest Derbi Fest, які быў прысвечаны першаму гарадскому дэрбі паміж футбольнымі камандамі „Рух” і „Дынама”. На сцэне каля кінатэатру „Беларусь”, сярод іншых, зайгралі і беларускамоўныя гурты, удзельнікі сёлетняга „Басовішча” – „Крама” і Re1ikt.

Кажа бубнач Re1ikt Аляксандр Дземідзенка:

– Мы бачым, што людзі сапраўды гатовы спажываць такі кантэнт з задавальненнем. Мы не бачылі нейкіх незадаволеных твараў, людзей, якія крывіліся. Усе выражалі нейкую зацікаўленасць, падыходзілі, здымалі на свае мабільныя прылады. Мне здаецца, што трэба ў гэтым накірунку працаваць і ўсё будзе атрымлівацца.

Акрамя гуротоў перад прысутнымі выступілі і футбалісты разам з прадстаўнікамі трэнерскіх штабоў абедзвюх каманд. Само дэрбі між ФК „Рух” і ФК „Дынама” Берасце пройдзе на стадыёне АСК „Берасцейскі”. Каманды пазмагаюцца ў 1/16 Кубка Беларусі па футболу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце