У Берасці прайшла вечарына памяці Віктара Цоя



Вечарына памяці Віктара Цоя і канцэрт-трыбьют песень гурта «Кіно» адбыліся ў Берасці. Пляцоўку для мерапрыемства прадставіў мясцовы клуб Coyote, а сам канцэрт адбыўся ў гадавіну гібелі музыкі.

Падрабязней кажа арганізатар мерапрыемства Даніла:

Гэта такі ўнутраны парыў, як мяне так і адміністрацыі клуба Coyote. Хочацца нешта прыемнае зрабіць для горада, і што, як не, на жаль, памятная дата можа стаць нагодай для арганізацыі такога мерапрыемства.

Трэкі гурта «Кіно» ў выкананні мясцовага калектыву «Родник» выклікалі авацыі ў наведвальнікаў, якія ў сваю чаргу запрашалі музыкаў заспяваць на біс. Уражаннямі ад канцэрту дзеляцца аматары творчасці Цоя:

Я на памяць ведаю кожную песню: і тэкст, і кожную ўмею граць на гітары. Не ведаю чаму, але мяне чапляе гэтая музыка.

Першыя акорды — гэтай Цой. Самыя простыя акорды. Калі ты прыходзіш у ДК прафсаюзаў цябе вучаць Цою, бо ў яго самыя простыя акорды.

Акрамя ўласна музычнай часткі, наведвальнікам паказалі кінастужкі пра жыццё і творчасць Віктара Цоя. Напрыканцы мерапрыемства жадаючыя заспявалі ў караоке. Таксама ў будынку клуба зрабілі імправізаваную сцяну памяці, дзе можна было пакінуць надпісы, прысвечаныя музыку.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце