У Берасці пройдзе першы фестываль “Ulmus”



17 жніўня, з 13:00 да 20:00, пройдзе бясплатны фестываль гісторыі і культуры Берасця “Ulmus”. Гарадскі сад ператворыцца ў яскравую пляцоўку з дзясяткам зон для адпачынку, адукацыі, разваг і г.д. Прымеркаваны фестываль да гадавіны атрымання горадам Магдэбургскага права.

“Ulmus” гэта крафтавае свята для берасцейцаў і гасцей нашага гораду, якое ствараецца для таго, каб распавесці гісторыю Берасця праз актуальныя формы.

Вядома, што на фестывалі будзе змяшчацца 8 пляцовак, сярод якіх фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, лекторый, шмат гістарычных актыўнасцей. Больш падрабязна ніжэй.

Падсілкавацца, выпіць летніх напояў ці кавы – можна будзе ў зоне фуд-корта. А паваляцца на траве ці сене, пагуляць у настолкі прыходзьце на зялёную і безалкагольную зону пікніка. На пікнік можна браць пледы, ежу і гульні для вольнага паветра.

Для дзетак падрыхтавалі асобную лакацыю, дзе малых чакае шмат прыгод. На дзіцячай пляцоўцы можна будзе пагуляць з дамамі з картону ці размаляваць гравюру Дальберга. А з 14.00 да 16.00 будзе магчымасць пагуляць у гістарычную гульню ”Легенды Брэста”.

Спецыяльна для фестываля Ulmus, тэатр “Камішыбаі” стварыў спектакль “Берасцейскі Цмок-ахоўнік” (тэкст Наталля Герасімюк, ілюстрацыі Крыстына Дацкевіч). Паказ адбудзецца ў альтанцы ў 13:00, 15:00 і 16:30. Там жа будзе майстар-клас па вырабу значкаў-цмокаў.

Маркет – месца для ўсіх, хто робіць прыгажосць. Толькі натуральнае, экалагічнае, прыгожае і крафтавае. Каб далучыцца да маркета, трэба запоўніць форму docs.google.com.

На зоне лекторыя сур’ёзныя людзі будуць несурёзна рапавядаць, як жылі і размаўлялі берасцейцы. Мікалай Плавінскі (археолаг, кандыдат гістарычных навук) распавядзе як праводзілі вольны час у Сярэднявеччы. А таямніцы старажытнага гораду прыадкрые знакаміты даследчык гісторыі Берасця, Анатоль Гладышчук.

Сапраўдная перліна фестывалю ад Фонда развіцця Берасцейскай крэпасці будзе змяшчацца на гістарычнай лакацыі. Кожны зможа паваляцца і пачытаць кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць гістарычныя аповеды ад экспертаў у берасцейскай гісторыі. Таксама можна будзе даведаца пра тое, як будавалі крэпасць і якія надпісы там ёсць, пачуць пра мадэрнісцкую архітэктуру і іншыя цікавосткі. Вау-эфект створыць праект “ReBrest” facebook.com, які пакажа што дзе было ў старым Берасці з дапамогай 3D-макетаў. Таксама адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Мікалая Плавінскага. А спецыяльна для тых, хто не любіць сядзець на месцы будзе арганізаваны гістарычны квэст па месцах каля Гарадскога сада. Рэгістрацыя тут docs.google.com .

На фестываль прыедзе галерэя “Арт-Беларусь”, якая прывязе частку праекта “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”. Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць адправіцца ў падарожжа ў друкаваную майстэрню Скарыны пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці. Мадэллю для стварэння віртуальнай майстэрні паслужыла рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў, якая знаходзіцца ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

Спецыяльна на фестываль, у арт-лакацыю, запрасілі зорак андэграўднага мастацтва Беларусі: Сяргея Русака (стрыт-арт мастак з Ліды) і Сяргея Лескеця (фотамастак).

Фіксаваць свята і вобразы гасцей будзе праект “Утульнае маляванне”. Сярод дрэваў з 14:00 да 16:00 берасцейскія мастакі створаць асаблівую атмасферу, да якой далучыцца можаце і вы.

На музычную пляцоўку запрасілі аб’яднанне PODPOLIE 162. Гэта супольнасць нойз-музыкантаў якія з 18:30 да 20:00 будуць адпраўляць у паветра свае біты і классіку хіп-хопу.

Арганізатарамі фестываля выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і Адміністрацыя Ленінскага раёну г. Берасця пры падтрымцы Берасцейскага гарвыканкаму. Галоўны інфармацыйны партнёр фестывалю – часопіс “Бінокль”. Партнёр фестывалю: кампанія “Модесса”. Арганізацыйныя партнёры: “Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці”, “MYSA bag”, грамадскія арганізацыі “Час Зямлі”і “YMCA”.

Паводле прэс-рэлізу

[manual_related_posts]