У Берасці раскажуць пра мінулае мікрараёнаў горада
Удзельнікі ініцыятывы «Аазіс» працягваюць сустрэчы ў рамках праекта «Мейсца».
У аўторак, 22 сакавіка, а 18:30 гісторык, аспірант інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, даследчык раннесярэднявечных гарадзішчаў, пасёлкаў і курганоў Пабужжа, Антось Дацкевіч у фармаце лекцыі раскажа пра бэкграўнд раёнаў Берасця: з чаго пачаліся Рэчыца, Дуброўка, Казловічы, Валынка, Гершоны, Вулька, Пугачова, Чырвоны двор і г.д. Таксама Антось раскажа пра этнаграфічныя і дыялектныя асаблівасці карэнных жыхароў і пакажа старыя фотаздымкі.
Для таго, каб прыняць удзел у сустрэчы, патрэбна запоўніць анкету-заяўку. Удзел бясплатны, колькасць месцаў абмежавана.
Дадатковыя пытанні можна задаць менеджару праекта Наталлі Матвійчук: +375-33-607-85-29 (Viber, WhatsApp, Telegram).
Арганізатар праекта “Мейсца” – Культурна-асветніцкая ўстанова “Брэсцкі Аазіс”. Інфармацыйная і метадычная падтрымка: “Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.