У Берасці вучылі калядныя песні



Наведвальнікі берасцейскага культурнага цэнтра „Грунтоўня” вучыліся спяваць традыцыйныя калядныя песні. Адмысловую, перадсвяточную лекцыю-практыкум пад назвай “Каляды ў спевах і міфах” для іх правяла педагог і даследчыца фальклору Ірына Мазюк.

wopearfyfcc

“Такія мерапрыемствы карысныя, тым больш для тых, хто бавіць вольны час, напрыклад, за кампутарам”:

– Тут можна даведацца нешта пра гісторыю, можна музычна развіцца, разняволіцца. І калі вы прыйдзеце ў музычную школу, то там вам скажуць, што ў вас няма голасу. А тут вы можаце пакрысе навучыцца меладычнай каардынацыі. Бо гэта прыроднае спяванне, яно якраз заснаванае на прыродных здольнасцях.

Акрамя ўласна практыкума, наведвальнікі пазнаёміліся з традыцыямі святкавання “Калядаў” у Беларусі і этнічных беларускіх вёсках па-за межамі краіны.

8cyakfecjwe

“Меладычна спевы розныя, але можна знайсці і нешта агульнае ў той жа сюжэтнай лініі, напрыклад, паміж Пскоўскімі і Палескімі варыянтамі спеваў”, – зазначыла даследчыца.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.