У Берасці – „Японская восень”



Святочнае мерапрыемства ў рамках фестывалю японскай культуры ’’Японская восень у Беларусі-2014’’ адбылося ў археалагічным музеі ’’Бярэсце’’, у Брэсцкай крэпасці. У межах сустрэчы адкрылася выстава ’’Традыцыі і культура Японіі’’, прайшла дэманстрацыя японскіх баявых мастацтваў, а таксама квэст-экскурсія ’’Вандроўка па Японіі’’.

Прадстаўніца Пасольства Японіі Томако Ханада расказала нам пра значэнне такой імпрэзы ў рэгіёне:

Гэты фестываль японскай культуры “Японская восень”. Мы пачалі яго праводзіць з мінулага года. Многія мерапрыемствы ўсё ж такі праходзяць у Менску. Але мы вельмі рады, што па ініцыятыве мясцовых людзей нас запрашаюць на такія мерапрыемствы, і яны ўваходзяць у рамкі нашага фестывалю. І нашая геаграфія пашыраецца.

На выставе можна паглядзець экспанаты, якія наглядна дэманструюць светапогляд і лад жыцця японцаў: макеты архітэктурных помнікаў, набор макетаў страваў японскай кухні, японскія лялькі, кімано, макеты традыцыйных хатніх прыладаў.

Беларускае Радыё Рацыя