У Берасці згадвалі пра падарожжа Гейнрыха Гейне ў Беларусь



’’Гейне і Беларусь’’ – прэзентацыя кнігі пад такой назвай прайшла ў Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Горкага ў рамках тыдня нямецкай мовы і культуры. Аўтар кнігі – мовазнаўца, журналіст Яўген Бяласін. Выданне перакладзена з нямецкай на беларускую мову, у кнізе распавядаецца пра падарожжа нямецкага паэта, публіцыста, крытыка Гейнрыха Гейне па Нямеччыне, Польшчы і Беларусі. Яўген Бяласін расказвае пра тое, чаму важна ладзіць такія мерапрыемствы:

– Найперш гэта нейкі крок да тыдня беларускай мовы і культуры ў Нямеччыне. І гэта нармальная ідэя. Трэба каб мы знаходзілі грошы для таго, каб мы маглі паказаць сваім партнёрам сябе. Калі яны нам паказваюць нямецкую мову, культуры, я тут у гэтых межах спрабую як германіст паказаць нямецкую культуру, але і паказваю тое, што і мы не лапцем суп с капустай ямо, што нешта можам адкрыць, і ў германістыцы таксама.

У рамках нямецкага тыдня ў бліжэйшыя дні ў Берасцейскай абласной бібліятэцы зможам наведаць канцэрт класічнай і народнай нямецкай музыкі, а таксама сустрэцца з нямецкім пісьменнікам і сцэнарыстам – Янам Шротэрам.

Беларускае Радыё Рацыя