У Дзісне з’явіўся мурал з партрэтам Язэпа Драздовіча
У Дзісне, самым маленькім горадзе Беларусі, намалявалі мурал з партрэтам мастака Язэпа Драздовіча, паведамляе тэлеграм-канал „Сцежкі Беларусі”.
Карціна з’явілася на сцяне двухпавярховага будынка па адрасе Юбілейная, 27.
Эскіз графіці стварыў стрыт-артэр Алесь Kontra, а распісаў мур ягоны калега Яўген Сасюра.
Дапамогу мастакам аказалі Мёрскі райвыканкам у партнёрстве з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) і Латвійскім сельскім форумам, праект фінансуецца Еўрапейскім звязам.
