У Дзярэчыне будуць ткаць на кроснах, вышываць і плясці



У нядзелю, 11 чэрвеня, ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна адбудзецца свята “Рамяство, як лад жыцця”.

Падчас свята свае ўласныя вырабы прадэманструюць мясцовыя дзярэчынскія майстры і ўмельцы з іншых вёсак Зэльвеншчыны. На свяце госці і вяскоўцы пабачаць таксама розныя віды рамёстваў – ад ткацтва да саломапляцення, вышыўкі, ганчарства і разьбе па дрэве. У гэты дзень на свяце будуць паказаны майстар-класы па ганчарскай справе, разьбе па дрэве, ткацтве беларускіх паясоў, саломапляценні і г.д. І , вядома ж, прагучаць песні, адбудуцца конкурсы, гульні і тэатральныя паказы з удзелам розных казачных персанажаў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

 

[manual_related_posts]