У Эстоніі здымаюць фільм пра пратэсты ў Беларусі



З 26 па 31 траўня ў Ласнамяэ (раён Таліна) па начах праходзяць здымкі сумеснага эстонска-расейскага фільма „Мінск”.

Здымкі праходзяць з 23:00 да 4:00. Ужываюцца спецэфекты — выбухі бомбаў, стрэлы з пісталета, белая дымавая заслона, папярэджвае мясцовая паліцыя.

Рэжысёр фільма „Минск” — расеец Барыс Гуц, вядомы па працах «Фагот» (2018) і «Смерть нам к лицу» (2019).

Акцёры масоўкі ўжо набраныя. Па словах стваральнікаў фільма, яго асаблівасць у тым, што ён будзе цалкам зняты адным бесперапынным дублем.

Сюжэт фільма: Менск. Жнівень 2020 года. Маладыя Павел (Аляксей Масладудаў) і Юля (Анастасія Щчамякіна) уначы выходзяць з хаты, каб купіць цыгарэты. Цягам гадзіны іх жыццё цалкам змяняецца. Бо Павел хвалюецца за сваю былую сяброўку Таню (Анастасія Проніна), якая ўдзельнічае ў пратэстах у сувязі з абвяшчэннем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Эстонскі інстытут кіно выдаткаваў на здымкі фільма 80 000 еўра.

budzma.by паводле еrr.ee